president.gov.ua
На сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам былі закранутыя і беларуска-ўкраінскія адносіны, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.
«У нас быццам бы і з Украінай зараз нядрэнныя адносіны. Мы размаўлялі з прэзідэнтам (Уладзімірам Зяленскім). Яны прасілі нейкай падтрымкі. Як мы, аказваем — не аказваем?» — спытаў Лукашэнка.
Што адказаў Румас, прэс-служба не ўдакладняе.