23.08.2019 / 16:30

«Наша гісторыя» №8: Князь Ігар і Со, Одры Хёпбэрн, пах чабаровы — апошнія дні продажу ў «Саюздруку»

Выйшаў жнівеньскі нумар «Нашай гісторыі» — 13-ы ад пачатку выхаду агулам. Напачатку пра тое, што асабіста мяне найбольш зачапіла.

«Шпіёнская сетка». Як вясковыя інтэлігенты з Берштаў процістаялі польскай уладзе. Доктар гістарычных навук Сяргей Токць напісаў пра тое, што адбывалася на яго малой радзіме — і якая ж прыгожая гэтая радзіма. Артыкулам мы распачалі новую рубрыку «Нацыянальная геаграфія», і я спадзяюся, што яна не будзе пуставаць. Пішыце ў яе і вы.

Ізноў цікавенны артыкул Сяргея Астанковіча — гэтым разам пра тое, як філосаф Джэрамі Бентам працаваў у беларускім Крычаве. Менавіта там, у назіраннях за нашымі і сваімі суайчыннікамі, у яго і нарадзілася ідэя паноптыкума. 

«Гэта маглі быць дзясяткі Чарнобыляў» — артыкул пра тое, дзе ў Беларусі стаяла савецкая атамная зброя і што з ёй адбывалася, напісаў аналітык Ягор Лебядок.

Одры Хёпберн: зорка кіно, але не шчаслівы ў прыватным жыцці чалавек? Чаму так? 

Ганна Севярынец, артыкулаў якой, ведаю, многія чакаюць, гэтым разам піша пра Чэхава і пра тое, дзеля чаго ён паехаў на Сахалін.

Пастаянным чытачам «Нашай гісторыі» лішне рэкамендаваць артыкулы Андрэя Скурко. Гэта заўсёды захапляльна. Гэтым разам ён адштурхоўваецца ад новай кнігі гісторыка Аляксея Талочкі пра Русь перыяду яе пачаткаў.

Насуперак традыцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі, Талочка бачыць у Русі даўладзімірскай, да моманту хрышчэння, проста гандлёвую карпарацыю па продажы рабоў.

Сярод вядомых гісторыкаў у аўтарах гэтага нумара — Святлана Куль-Сяльверстава. Піша яна аб прыгодах беларускага календара.

А кандыдат гістарычных навук Святаслаў Кулінок піша пра тое, як нямецкія спецслужбы выкарыстоўвалі дзяцей-дыверсантаў. Партызаны ж гэтых малых расстрэльвалі няшчадна…

Пах чабаровы: чабор і яго месца ў сімвалічным беларускім каноне. Хто пра такое можа напісаць? Правільна здагадваецеся, доктар гісторыі Алесь Белы. 

Сярод іншых артыкулаў:

Ялта: як вялікія дзяржавы дзялілі Еўропу. Розныя мэты, розная логіка, але ўсё залежала ад сілы

Торвальд, які (не) хрысціў Полацк.

Цывілізацыя мяняе адрас. Як людзі шукалі за акіянам долары і свабоду. Піша Андрэй Вашкевіч

Картаплянікі. Сямейны рэцэпт з татарскімі каранямі.

Кісель. І сон па раскладзе. Як жыў апошні кароль Рэчы Паспалітай пры канцы жыцця

Ці бамбілі савецкія самалёты ўжо вызвалены Мінск?

Палёт італьянца ў Беларусі. Загадку разгадаў падпалкоўнік Мікалай Кавалёў.

І ўжо традыцыйна на радасць дзецям і падлеткам — коміксы: гэтым разам «Апошні вампір» і «Пластыляндыя».

Дык падпісвайцеся, і будзеце штомесяц чытаць захапляльнае беларускамоўнае выданне. «Наша гісторыя» апавядае пра беларускую гісторыю цікава, а пра сусветную — з беларускіх пазіцый.

Нагадаю, што праз падпіску — самая нізкая цана на наша выданне.

Падпіска на месяц каштуе 4,77 рубля, на паўгода — 28,62 рубля. За паўгода падпіскай вы ашчадзіце 5 рублёў. А для нас падпіска таксама найбольш выгадная.

Вось змест:

Пытайцеся часопіс у шапіках і крамках «Белсаюздруку» або на поштах. А таксама вось агульны спіс кнігарань, дзе можна знайсці наш часопіс у розных гарадах:

Мінск

Symbal.by (пр. Машэрава, 18)

«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро Якуба Коласа, пр. Незалежнасці 58)

«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)

«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)

Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45

«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)

ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Symbal.by, Halijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня» (Кірава, 3)

ды іншыя

Брэст

«Князь Вітаўт» (Савецкая, 55)

ды іншыя

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) 

Віцебск

«Светач» (Кірава, 10)

ды іншыя

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73)

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) 

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) 

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) 

«Усход» (вул. Кірава, 4) 

Пінск

«Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Вільня

Пабачыць можна ў шапіку беларускай парафіі касцёла ў Зарэччы (Ужупіс), ён працуе ў нядзелі, падчас службы. 

Варшава

Пабачыць можна ў Беларускім доме (13/3, Wiejska).

Нагадваем, што часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Падпісны індэкс 00469

Падпісны індэкс 00469. Прычым па падпісцы часопіс абыходзіцца танней, чым у крамах і кіёсках.

Якія прынцыпы часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру