Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лютага склалі 2 млрд. 929,3 млн. долараў супраць 3 млрд. 61,1 млн. долараў на 1 студзеня 2009 года. Гэтыя звесткі абнародаваў Нацыянальны банк.

Такім чынам,

за студзень золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 131,8 млн. долараў, нягледзячы на паступленне ў сярэдзіне месяца першага траншу крэдыту МВФ у памеры 787,9 млн. долараў.

З улікам сродкаў МВФ, што паступілі, рэальнае зніжэнне золатавалютных рэзерваў у студзені 2009 года склала 919,7 млн. долараў ЗША.

За 2008 год золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 1 млрд. 121,1 млн. долараў, нягледзячы на першы транш расійскага крэдыту ў памеры 1 млрд. долараў, які паступіў у лістападзе, і крэдыт Венесуэлы на 500 млн. долараў, які паступіў у снежні. З улікам гэтых сродкаў сукупнае зніжэнне золатавалютных рэзерваў у 2008 годзе склала прыкладна 2 млрд. 621,1 млн. долараў.

Ва ўмовах, калі Нацбанк закрыў частку валютнай статыстыкі, узнікае пытанне, як можна праверыць яго звесткі аб стане золатавалютных запасаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?