23.08.2019 / 17:13

У Светлагорску цкуюць мясцовую праваабаронцу, расклейваюць пра яе хлуслівую інфармацыю на аўтобусных прыпынках 9

Цягам жніўня на аўтобусных прыпынках у Светлагорску былі расклееныя наступныя ўлёткі: «Алена Маслюкова з Светлагорску лічыць сябе праваабаронцам і марыць з’ехаць у Еўрасаюз. Выкарыстоўвае жыхароў горада у мэтах супрацьстаяння з уладамі і атрымання статусу палітзняволенага альбо палітычнага прытылку ў краінах Захаду. Яна не вырашае вашы праблемы! Яна вырашае свае пытанні!»

Алена Маслюкова — праваабаронца з «Вясны», раней яна працавала ў школе настаўніцай гісторыі, але была звольненая праз свае погляды. Цяпер спадарыня Алена выступае супраць запуску ў Светлагорску цэлюлознага заводу.

«Пабачыла гэтую ўлётку 18 жніўня, калі мы штотыдзень прыходзім на цэнтральную плошчу супраць завода. Улётку прынесла мая колішняя каляжанка. Пачыталі, пасмяяліся. Потым вырашыла паказаць гэта сваёй нявестцы, а яна кажа, што мой вучань такія ўжо бачыў. Схадзіла да яго, ён мне гаворыць: «Спадарыня Алена, я ўжо асабіста чатыры такія ўлёткі сарваў».

Алена Маслюкова 22 жніўня напісала заяву ў міліцыю, каб яны знайшлі тых, хто вырабляе і распаўсюджвае такую прадукцыю. У міліцыі да такой заявы паставіліся са скепсісам, кажа праваабаронца.

Алена Маслюкова. Фота spring96.org.

Адной з версій, чаму такія ўлёткі маглі з’явіцца ў Светлагорску, Алена Маслюкова лічыць, што ў інтэрнэце сталі абмяркоўваць яе парламенцкія амбіцыі. «Пішуць, Алена, вылучайся, мы цябе падтрымаем. Але куды мне вылучацца, я праваабаронца, удзельнічаю ў назіранні за выбарамі».

Спадарыня Маслюкова кажа, што не засмуцілася пра такую ўвагу да яе. «Мне напісалі, што гэта ўжо поспех, калі нехта вырашыў звяртацца па-беларуску. Ніхто не можа ведаць, што ў іншага чалавека ў галаве. Як кажа мой муж: «Мая радыяцыя мне даражэй за іх бананы».

Зміцер Панкавец

0
Алег С. / Адказаць
23.08.2019 / 17:25
Там няма Ў, нават раскладку паставіць не дадумаліся.
1
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
23.08.2019 / 17:44
А тут - всё давно понятно ! Все те кто делают такие вещи всегда были Слабаками . Хлюпиками и Плаксами !!!  Те кто расклеивают этот бред - всегда были Нюнями и с самых Яселек мечтали поступить в Милицию - что бы безнаказанно обижать других .. Но по состоянию своего хлипкого здоровья - им в этом наотрез было отказано ! Они из тех людей - кто плюёт прохожим на спину !.
1
Танчык / Адказаць
23.08.2019 / 18:37
Малайчына, правільна адрэагавала. І дзякуй за рэкламу. Сапраўды, каля з'явяцца амбіцыі, людзі будуць ведаць, за каго галасаваць.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру