23.08.2019 / 19:14

Даследчыца беларускага фальклору вяртаецца з ЗША ў Беларусь, каб лячыцца ад цяжкай хваробы, і збірае грошы на лекі 14

Рэжысёрка фільма «Песні старой Еўропы» Воля Дземка просіць дапамагчы сабраць грошы для курса плазматэрапіі.

Беларуская фалькларыстка і спявачка Воля Дземка жыве ў ЗША, але і там працягвае папулярызаваць беларускі фолк. Некалькі гадоў таму па выніках сваёй экспедыцыі на Палессе яна выпусціла фільм «Песні старой Еўропы», у якім распавядае пра знікаючыя песенныя традыцыі беларусаў. Цяпер Вользе патрэбная дапамога.

«Прыйшлi вынiкi бiяпсii, якая падцвердзiла вельмi рэдкае i надзвычай агрэсiўнае аўтаiмуннае захворванне, у параўнаннi з якiм нават ваўчанка лечыцца крыху лягчэй. Я зараз прымаю нейкiя aтамныя дозы лекаÿ, i мы нiбыта здолелi запаволiць абвастрэнне, але покуль не можам спынiць яго цалкам. Наступным крокам (калi здолеем мяне стабiлiзаваць) плануем як мага хутчэй экспартаваць мяне ў Мінск на курс плазматэрапii, якая у штатах каштуе нейкiх проста астранамiчных грошай», — піша Воля ў сваім фэйсбуку.

Каб дапамагчы сабраць грошы, яна прапануе ахвотным замовіць у яе дыскі з фільмам «Песні старой Еўропы». Падрабязная інфармацыя пра замову — па спасылцы.

Кадр з фільма «Песні старой Еўропы». Гурт «Жураўка» в. Іванава слабада Лельчыцкага р-на

Гэта першы англамоўны дакументальны фільм, які апавядае пра беларускія спевы. Для яго Воля здымала палескіх традыцыйных выканаўцаў у 2011-м, а потым амаль пяць год дарабляла фільм: брала каментары экспертаў, рабіла анімацыю, займалася мантажом… У фільме згадваюцца значныя даты беларускай гісторыі, апавядаецца, як песні зберагліся скрозь стагоддзі, як адрозніваюцца ад рэгіёну да рэгіёну, пра што ў іх пяецца. Галоўныя героі «Песні старой Еўропы» — вяскоўцы з Тонежа, Іванавай Слабады і Стадолічаў Лельчыцкага раёна, Дзятлавічаў Лунінецкага, Старога сяла пад Жабінкай. Некаторых з іх ужо няма сярод жывых. Іх спевы суправаджаюць каментары экспертаў — этнамузыколагаў Тамары Варфаламеевай і Дарынкі Шапавалавай, даследчыц Любові Сівуравай і Ганны Сілівончык, Вікторыі Міхно з гурта «Гуда», Алега Хаменкі з «Палаца», Івана Кірчука з «Тройцы».

У апошняй частцы фільма, «Песні сёння», можна пабачыць фрагменты выступаў гуртоў-пераймальнікаў аўтэнтычнай манеры выканання і тых, хто перапрацоўвае фальклор, сумяшчае з іншымі стылямі музыкі. Фігуруе там і гурт беларускіх спеваў VOLYA, створаны Воляй Дземкай у Сіэтле.

Фільм вельмі яркі, захоплівае гледача і не адпускае да самага канца (а ідзе роўна гадзіну). Робячы «Песні старой Еўропы», Воля арыентавалася на драматургію навукова-папулярных стужак ВВС і спадзявалася, што яе твор паспрыяе вядомасці Беларусі ў свеце. Так і атрымалася: фільм удзельнічаў у шэрагу фестываляў і ўзяў шмат узнагарод.

Апроч таго створаная адмысловая старонка для данатаў, куды можна пералічваць грошы для Волі.

83
Черная Русь / Ответить
23.08.2019 / 21:50
и где же все наши товарищи белорусской мовы, борцы за чистоту языка? или их хвататет только на хайп с расписанием движения автобусов и замену русского зыка,на табличках , на белорусское написание.. ) где Анисим, Конопацкая, Пальчис и иже с ними?
97
Геннадий / Ответить
23.08.2019 / 22:04
Звучит цинично, но пусть бы богатая Америка ей бы и помогла. Что она приперлась на бывшую бедную родину, когда стало тяжело. Не хочется думать, что это просто очередная аферистка.
83
православный / Ответить
23.08.2019 / 22:24
Ладно лечиться приезжать в Беларусь, но деньги просить после американских зарплат... у нас дети от рака погибают.
Показать все комментарии/ 14 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера