23.08.2019 / 20:18

Нарвегія фіксавала два выбухі пад Северадзвінскам 3

Выбух, у выніку якога загінулі пяць расійскіх навукоўцаў падчас выпрабаванняў ракетнага рухавіка ў пачатку гэтага месяца ў Белым моры, пацягнуў за сабой другі выбух праз 2 гадзіны, які і стаў імавернай крыніцай усплёску радыяцыі, паведаміў у пятніцу Нарвежскі сейсмалагічных цэнтр, піша Reuters.

Другі выбух, зафіксаваны толькі інфрагукавымі датчыкамі ціску паветра, а не сейсмічнымі маніторамі, якія фіксуюць рухі зямлі, адбыўся, хутчэй за ўсё, на крылатай ракеце, якая працуе на радыеактыўным паліве.

«Мы зарэгістравалі два выбухі, апошні з якіх супаў па часе з паведамленнямі аб павелічэнні радыяцыі», — паведаміла Reuters кіраўніца цэнтра Анне Стромен Люке.

3
Дед Мороз / Адказаць
23.08.2019 / 20:36
Поверю Норвегии, а не вруну Путену...
3
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
23.08.2019 / 21:07
Скандинавским странам - можно верить Абсолютно и Безоговорочно !!! Это ведь не Кремлёвские СМИ .. не Песков и не Путивизор !!!  Спасибо - Братским Скандинавским Странам !!! 
2
Алег С. / Адказаць
23.08.2019 / 22:57
Нарвегі аб'ектыўныя. Пасля вядомага правалу савецкіх спецслужбаў там агентура дагэтуль не аднавілася.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру