23.08.2019 / 21:56

Трамп: Нам не патрэбны Кітай, нам будзе нашмат лепш без яго 19

Амерыканскія кампаніі павінны неадкладна пачаць пошук альтэрнатывы вытворчасці сваёй прадукцыі ў Кітаі у тым ліку перанесці яе назад у ЗША. Пра гэта напісаў у Twitter прэзідэнт краіны Дональд Трамп.

«Нашым вялікім амерыканскім кампаніям загадана неадкладна пачаць пошук альтэрнатывы Кітаю, у тым ліку пачаць пераносіць вытворчасць на радзіму і рабіць сваю прадукцыю на тэрыторыі ЗША», — напісаў ён.

Трамп растлумачыў, што, Кітай «скраў нашу інтэлектуальную ўласнасць, мы губляем сотні мільярдаў даляраў штогод», а Кітай мае намер працягваць гэта рабіць. «Я гэтага не дапушчу! Нам не патрэбны Кітай, нам будзе нашмат лепш без яго», — напісаў прэзідэнт ЗША. Трамп паабяцаў, што ў найбліжэйшы час дасць адказ на новыя кітайскія пошліны.

NN.by

41
Геннадий / Адказаць
23.08.2019 / 22:10
Птенец вылетел из гнезда и назад его уже не вернуть. Жадность фраера сгубила.
44
a.hto.tam.idze / Адказаць
23.08.2019 / 22:36
Ок, Трампашенко! Загадай таксама, каб сонца меньш свяціла ад наступнага тыдню - пераможам глабальнае пацяпленне! 
10
Той самы / Адказаць
23.08.2019 / 22:43
Трамп разумее тое, што не разумеюць "глабалісты" - небясьпеку Кітая для сусьветнай цывілізацыі. 

Некалі ЗША апёкліся, калі пабудавалі ў 30-я гады 1500 заводаў для СССР... Наступствы вядомыя.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру