Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на працягу апошніх некалькіх тыдняў заяўляў людзям са свайго атачэння, што не хоча ехаць на саміт G7 у французскім Біярыцы, паведамляе CNN. Кіраўнік Злучаных Штатаў казаў, што пасля дзвюх падобных сустрэч у 2017 і 2018 гадах прыйшоў да высновы, што саміты «сямёркі» з'яўляецца пустым марнаваннем часу.

Тэлеканал зазначае, што падобныя заявы Трамп рабіў і ў размовах з японскім прэм'ер-міністрам Сіндза Абе і прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, якія ў сваю чаргу спрабавалі пераканаць амерыканскага лідара.

На думку Трампа, саміт з удзелам лідараў некалькіх краін менш карысны, чым двухбаковыя перамовы, на якіх, як лічыць амерыканскі прэзідэнт, можна казаць аб канкрэтных рэчах, а не аб праблемах, напрыклад, глабальнага пацяплення, якія яму не вельмі цікавыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0