24.08.2019 / 08:55

Лукашэнка павіншаваў Зяленскага з Днём Незалежнасці 7

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з Днём незалежнасці, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

«Цесныя сувязі паміж нашымі краінамі заўсёды будаваліся на ўзаемнай павазе і добразычлівасці, даверы і падтрымцы. Сёння беларускі і ўкраінскі народы аб'ядноўваюць брацкія адносіны, духоўныя карані, імкненне жыць у згодзе, шматлікія сумесныя праекты», - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што яго сустрэча з украінскім лідарам на II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню стратэгічнага партнёрства, адкрые новыя магчымасці практычнага міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў розных галінах.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Зяленскаму здароўя і ажыццяўлення планаў, а дружалюбнаму народу Украіны - міру, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

NN.by

2
дзядзька Віталь / Адказаць
24.08.2019 / 09:30
Слава Украіне! Героям слава!
1
Павел Ас / Адказаць
24.08.2019 / 10:39
Жадаю далучыцца да гэтых цёплых і добрых слоў. З Днём незалежнасці.
1
lesnick / Адказаць
24.08.2019 / 11:13
Вiншую з галоуным святам Украiны, друзi!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру