24.08.2019 / 09:00

У ЗША памёр першы вейпер 5

pixabay.com

Першы выпадак смерці ад электроннай цыгарэты зафіксаваны ў штаце Ілінойс (ЗША). Пра гэта паведамляе Fox News.

Прадстаўнікі дэпартамента грамадскай аховы здароўя штата сцвярджаюць, што пацыент быў дастаўлены ў шпіталь з сур'ёзным рэспіраторным захворваннем пасля вейпінгу. Дактарам не ўдалося выратаваць яго жыццё. Ніякай іншай інфармацыі пра пацыента, уключаючы імя, узрост, родны горад ці дата смерці, не раскрываецца.

У ведамстве адзначылі, што ў бальніцах штата знаходзяцца 22 чалавекі ва ўзросце ад 17 да 38 гадоў, якія на мінулым тыдні ўдыхалі пар электронных цыгарэт.

Дэпартамент, бачачы сур'ёзнасць сітуацыі, выклікаў групу Цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў (ЦКЗ), эксперты прыбылі ў штат і прыступілі да расследавання выпадкаў.

NN.by

1
Szcz / Адказаць
24.08.2019 / 09:35
2
a.hto.tam.idze / Адказаць
24.08.2019 / 15:01
"бачачы" - НН сур'ёзна?
2
Тарас-на-тэрасе / Адказаць
24.08.2019 / 15:04
Адкрыў артыкул, даведацца, хто быў першым вэйперам. Як першы чалавек з прабіркі, ці першы чалавек на Месяцы.. Адкрыў і аказалася НН проста дае дзіўныя загалоўкі.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру