24.08.2019 / 09:13

Самай высокааплатнай актрысай свету стала акторка з беларускімі каранямі 12

Самай высокааплатнай актрысай года па версіі Forbes стала Скарлет Ёхансан.

З 1 чэрвеня 2018 па 1 чэрвеня 2019 года яна зарабіла $56 млн. $ 35 млн з іх зорцы Галівуда прынесла роля «Чорнай удавы» ў стужцы «Мсціўцы. Фінал» — чарговай часткі франшызы, якая сабрала ў сусветным пракаце больш за $ 2,8 млрд.

Ёхансан лідзіравала і ў леташнім рэйтынгу, зарабіўшы ў 2017—2018 гадах больш за $ 40 млн. Тады яе фінансаваму поспеху таксама спрыяў поспех фільма пра супергерояў «Мсціўцы: Вайна бясконцасці».

На другім месцы ў рэйтынгу калумбійка Сафія Вергара, якая жыве ў Маямі. За апошні год ёй удалося зарабіць больш $ 44 млн. У гэтым годзе яна знялася ў стужцы «Апошняя магчымасць». Аднак самы вялікі даход Вергара атрымлівае ад удзелу ў серыялах.

З $ 35 млн трэцяе месца ў спісе займае Рыз Уізерспун, якая вярнулася ў рэйтынг пасля кароткай адсутнасці. За ёй ідуць Ніколь Кідман ($ 34 млн) і Джэніфер Эністан ($ 28 млн).

Скарлет Ёхансан нарадзілася ў Нью-Ёрку ў 1984 годзе. Ейны прадзед па маці Барух Ходаш з Нясвіжа, у 1920-х ён эміграваў у ЗША, дзе ўжо нарадзілася бабуля Скарлет — Дораці. А маці актрысы Мелані выйшла замуж за датчаніна Карстэна Ёхансэна.

Нясвіжскі след Скарлет Ёхансан

NN.by

13
Логистик / Адказаць
24.08.2019 / 09:59
Хороший пиар страны можно сделать приглашая звёзд с беларускими корнями на их историческую родину))) почему бы и нет??
80
Oliwer / Адказаць
24.08.2019 / 10:02
Меня одного тошнит от этого провинциального комплекса в везде искать белорусские корни................................ ?
76
Черная Русь / Адказаць
24.08.2019 / 10:07
от Гедимина до Иохансон.. уже не знаете кого и притянуть ..
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру