24.08.2019 / 10:06

«Саюз» з расійскім робатам «Фёдарам» не змог прыстыкавацца да МКС 22

Роскосмас

Касмічны карабель «Саюз МС-14», на борце якога знаходзіцца робат «Фёдар», не змог у запланаваны час састыкавацца з Міжнароднай касмічнай станцыяй. Пра гэта паведамляе РБК.

Карабель падышоў да станцыі бліжэй чым на 100 м, потым завіс ля прычальнага модуля, пасля чаго пачаў адыходзіць ад МКС. У цяперашні час «Саюз» адвялі на бяспечную адлегласць ад касмічнай станцыі.

Крыніца агенцтва «РІА Навіны» ў ракетна-касмічнай галіны распавяла, што карабель не змог састыкавацца з МКС з-за няспраўнасці сістэмы збліжэння «Курс». На адлегласці 100 м, па ўсёй бачнасці, адзначыў суразмоўца, адмовіў адзін паўкамплект сістэмы на караблі, пасля чаго ён аўтаматычна пераключыўся на другі, аднак і тут узніклі праблемы. Затым ЦКП даў каманду на адвод карабля ад МКС.

У NASA, у сваю чаргу, ўдакладнілі, што касмічны апарат не змог зафіксавацца на прычальным блоку МКС.

6
Bac'ka Ihara / Адказаць
24.08.2019 / 10:17
ПрыстыкаваЦЦа
1
Šarkoŭski pan / Адказаць
24.08.2019 / 10:26
І не патопіш жа!
1
Helgi / Адказаць
24.08.2019 / 10:51
А чаму Федзя не выйшаў ды не наладзіў там усё? Увогуле, што ён можа? 
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру