24.08.2019 / 13:44

Пад Брэстам дзеці лавілі ракаў, а выцягнулі гранату. І павезлі дахаты 5

У дзяжурную частку Брэсцкага РАУС паступіў званок ад берасцейца, які расказаў пра знаходку гранаты, паведамляе абласная міліцыя.

Як растлумачыў мужчына, гранату ён забраў у хлопчыкаў, якіх падвозіў у Брэст. Па дарозе хлопцы распавялі кіроўцу, што падчас лоўлі ракаў на возеры Меднае адзін з іх наткнуўся на металічны прадмет і вырашыў яго дастаць з вады. У руках дзіцяці апынулася граната часоў вайны, паверхня якой была пакрыта ржой.

Знойдзены «сувенір» разам з уловам ракаў хлопчыкі вырашылі забраць дадому.

Як толькі мужчына даведаўся ад дзяцей, што ў яго ў салоне аўтамабіля знаходзіцца граната, спыніў машыну, забраў небяспечную знаходку і аднёс яе ў лес на бяспечную адлегласць, а потым паведаміў у міліцыю.

Граната знішчана сапёрна-піратэхнічнай групай в/ч 5526.

NN.by

2
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
24.08.2019 / 22:47
 Естественно - что они потащили эту штуку домой !!!    Оно  же - Вещь !!!  Если Совок и Наследники Совка  не пожелали и не сумели увезти домой или  ликвидировать  такие *Гостинцы * на нашей земле - то мы должны быть готовы к тому что наши детишки притащат их  в Дом . в Школу . и в Автобус полный людей  !... 
1
lesnick / Адказаць
25.08.2019 / 12:47
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ), некалi пасля вайны хлопцы iшлi на гулянне у суседюю вёску абавязкова з гранатаю пад марнаткаю ...
2
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
25.08.2019 / 14:33
Хлапчукі павялі сябе як сапраўдныя партызаны, а мужык як сапраўдны паліцай. Трэба глянуць у іх радавод.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру