24.08.2019 / 15:01

Туск: Ні пры якіх умовах ЕС не пагодзіцца на вяртанне Расіі на G7. Замест яе запросім Украіну 31

Старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск прапанаваў абмеркаваць запрашэнне Украіны на наступны саміт G7 замест Расіі. Пра гэта ён заявіў, выступаючы на ​​прэс-канферэнцыі перад пачаткам саміту «Вялікай сямёркі» ў Біярыцы, перадае Bloomberg.

Ён нагадаў аб прапанове прэзідэнта Дональда Трампа вярнуць Расію ў гэта нефармальнае аб'яднанне. Туск заўважыў, што Трамп адкрыта назваў апраўданай «анексію Крыма Расіяй» і заклікаў прызнаць гэты факт.

«Ні пры якіх умовах мы не можам пагадзіцца з такой логікай <…> Калі ўжо гаворка ідзе аб паўторным запрашэнні Расіі за гэты стол, то я скажу, што прычыны, па якіх запрашэнне РФ было адклікана ў 2014 годзе, усё яшчэ актуальныя», — сказаў Туск.

Ён адзначыў, што да Крыма дадаліся і іншыя рэчы, напрыклад, «правакацыі Расіі ў Азоўскім моры».

«Сёння я паспрабую пераканаць сваіх суразмоўцаў, што лепш запрасіць Украіну ў якасці госця на наступны саміт G7», — заявіў кіраўнік Еўрапейскай рады.

NN.by

45
Звыклы беларус / Адказаць
24.08.2019 / 15:10
хоча рэабилитавацца ... - але ПРАПАНОВА ПРАВИЛЬНАЯ !
18
Хлопец з Лучына / Адказаць
24.08.2019 / 15:12
Падтрымліваю Туска, а добранькі Трамп няхай разбярэ сцяну на мяжы з Мексікай і запросіць да сябе мексіканцаў.
6
Аnita / Адказаць
24.08.2019 / 15:29
Империи офигели,один Крым украл,второй Гренландию хочет купить.От денег у них крышу сорвало ,за свои бумажки,сами удавятся и других готовы удавить.Скоро такие как Трамп и Путин решат,что могут всех как товар покупать или брать просто силой от своей вседозволенности.
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру