Здарэнне адбылося вечарам 23 жніўня: паступіла паведамленне, што гарыць жылы дом, піша 112.by.

Але яшчэ да прыезду падраздзяленняў МНС двое братоў выратавалі пенсіянераў — мужа і жонку, якія на момант пажару знаходзіліся ў доме.

Маладыя людзі разам з жонкамі і мамай вярталіся дадому і ўбачылі на суседняй вуліцы дым. Тут жа паехалі туды. Спыніўшыся, пачулі крыкі аб дапамозе, — распавёў адзін з братоў Яўген Анціпаў. Яны разбілі акно і дапамаглі пенсіянерам выбрацца на свежае паветра. Выйсці праз дзверы не было магчымасці, яны былі адрэзаныя агнём. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0