24.08.2019 / 16:58

Пяць украінскіх прэзідэнтаў упершыню сфатаграфаваліся разам ФОТАФАКТ 34

lb.ua / тэлеграм Соні Кошкінай

Былыя прэзідэнты Украіны: Леанід Краўчук, Леанід Кучма, Віктар Юшчанка, Пятро Парашэнка, а таксама сённяшні кіраўнік дзяржавы Уладзімір Зяленскі ўпершыню сфатаграфаваліся разам. Здымак апублікавала шэф-рэдактар ​​LB.ua Соня Кошкіна ў сваім Telegram-канале.

Пяцёра палітыкаў з'явіліся разам падчас прыёму да Дня незалежнасці краіны ў Марыінскім палацы Кіева. На фатаграфіі відаць, што ў кожнага з прэзідэнтаў у руках келіх з шампанскім. Пры гэтым Парашэнка, усміхаючыся, глядзіць на Зяленскага.

На фота няма збеглага прэзідэнта Януковіча

«Здагадайцеся з трох разоў, хто прапанаваў сфоткацца разам пяцярым прэзідэнтам. І хто іх разам арганізаваў», — напісала Кошкіна.

NN.by

14
Northbelarusan / Адказаць
24.08.2019 / 17:03
Я думаю, што Зяленскі прапанаваў разам зрабіць здымак.
8
Алесь / Адказаць
24.08.2019 / 17:04
Толькi Вiктара не паклiкалi. Здраднiкау не клiчуць.
7
Алёна К. / Адказаць
24.08.2019 / 17:04
Малайцы ўкраінцы, што тут скажаш...
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру