24.08.2019 / 17:27

Фэнтэзі-сядзіба пад Навагрудкам зноў адчыненая 4

Але ў пэўныя гадзіны і з платным уваходам

Фота з інстаграма Літоўкі

Пра тое, што сядзіба «Літоўка», што пад Навагрудкам, адчыняе зноў свае дзверы пасля трагічнай смерці яе ўладальніка Сяргея Коваля, паведаміла яго дачка Кацярына на старонцы сядзібы ў інстаграме.

«З заўтрашняга дня Літоўка зноў адчыняе свае дзверы. Мы будзем рады бачыць вас штодня з 12:00 да 21:00. Планаў на далейшае развіццё шмат, хацелася б увасобіць у рэальнасць усё, што задумаў Сяргей. Але на гэта патрэбны час і сродкі. Таму шчыра спадзяемся на разуменне, што не будзе абурэнняў, што ўваход цяпер платны. 4 рублі — дарослы, 2 рублi — дзеці да 10 гадоў», — паведамляецца ў аб'яве.

Гэта інфармацыя выклікала сярод каментатараў некаторыя абурэнні, але большасць выказалі словы падтрымкі Кацярыне.

Яна ў сваю чаргу напісала:

«Месца ранейшым, вядома, ужо не будзе, але я паспрабую зрабіць усё магчымае для яго адраджэння, каб тата мной ганарыўся».

Нагадаем, што бізнэсмен Сяргей Коваль пайшоў з жыцця 1 студзеня. І з гэтага дня незвычайная сядзіба была закрытая для наведванняў.

НТ

6
Усяслаў / Адказаць
24.08.2019 / 19:52
Добрая навіна!
1
Пан Алесь з Жухавіч / Адказаць
25.08.2019 / 09:13
Пэўна ўсё так і павінна быць, але нажаль, гэта ўжо зусім іншая гісторыя.
2
lesnick / Адказаць
25.08.2019 / 10:44
Пакуль сядзiба стаяла занядбаная ды без гаспадара- мясцовыя пасьпелi скрасьцi цмокава яйка пад мостам ды здаць на метал!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру