24.08.2019 / 17:45

З Паўночнай Македоніі экстрадзіравалі беларуса, якога шукалі 10 год

Сёння з Паўночнай Македоніі быў экстрадзіраваны беларус, якога шукала беларускае бюро Інтэрпала больш за дзесяць гадоў, паведамляе прэс-служба МУС.

Ён абвінавачваўся ў набыцці на тэрыторыі нашай краіны і Польшчы амфетаміну, а таксама яго захоўванні, збыце і кантрабандзе. Каб хавацца ўсе гэтыя гады ад крымінальнага пераследу мужчына змяніў анкетныя дадзеныя, выкарыстаў падроблены пашпарт грамадзяніна Расіі, змог атрымаць грамадзянства Швецыі.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру