Бібліятэка імя Якуба Коласа Наваполацку і Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны запрашаюць усіх аматараў беларускага слова на прэзентацыю альманаха сучаснай беларускай культуры «pARTisan» (тэма нумару — вера) і альбому «Дванаццаць» Артура Клінава – першага з новай сэрыі «Калекцыя пАРТызана»

Сустрэча адбудзецца ў 17.00 10 лютага (аўторак) ў будынку бібліятэкі.

«Калекцыя пАРТызана»заснаваная альманахам дзеля прамоцыі актуальнага беларускага мастацтва.

У імпрэзе возьмуць удзел мастак Артур Клінаў (галоўны рэдактар альманаху), культуроляг Максім Жбанкоў (рэдактар нумару), філёзаф Алесь Анціпенка і літаратар Севярын Квяткоўскі (аўтары часопіса).

Імпрэза пройдзе ў межах кампаніі «Будзьма!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0