24.08.2019 / 18:49

ЗША збіраюцца адкрыць консульства ў Грэнландыі 10

Фота з Вікіпедыі

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа звярнулася да Кангрэса з прапановай адкрыць консульства ў сталіцы Грэнландыі — горадзе Нуук. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на ліст Дзярждэпартамента ЗША.

Гаворка ідзе пра аднаўленне дыпламатычнай прысутнасці ЗША на дацкай тэрыторыі, паколькі амерыканскае консульства ў Нууку існавала з 1940 па 1953. ЗША маюць «стратэгічны інтарэс ва ўмацаванні палітычных, эканамічных і камерцыйных сувязяў у Арктычным рэгіёне», - гаворыцца ў лісце ў Камітэт па міжнародных адносінах Сената, і па гэтай прычыне Дзярждэпартамэнт лічыць мэтазгодным адкрыць дыппрадстаўніцтва ў Нууку.

NN.by

4
Звыклы беларус / Адказаць
24.08.2019 / 19:46
Трамп сваё не упусьциць - дазнауся, што пад лядавиками Грэнляндыи золата на паверхни валяецца як у Аустралии ...
9
Матёрый / Адказаць
24.08.2019 / 19:48
Сегодня консульство. Завтра войска. Вспомните Крым.
6
Усяслаў / Адказаць
24.08.2019 / 19:54
Гібрыдныя метады)
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру