30-гадовы магілёвец разграміў прадуктовую краму.

П'яны мужчына прыйшоў купіць хлеб, малако і згушчонку. Калі грошай на гэты набор прадуктаў не хапіла, магілёвец чамусьці вырашыў, што яму дабавіць прадаўшчыца. Атрымаўшы адмову, адрэагаваў неадэкватна: мужчына зладзіў у краме разгром.

Пакупнік замахваўся на прадаўшчыцу, пагражаючы фізічнай расправай, шпурнуў у жанчыну скрынкі з таварам, перакуліў шафу.

Магілёўца затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?