Зьміцера Дашкевіча і Зьміцера Хведарука адпусьцілі на волю. Міліцыянты патлумачылі хлопцам, што трэба было высьветліць іхныя асобы. Такім чынам, усіх дзевяцёх удзельнікаў акцыі пратэсту, затрыманых увечары міліцыянтамі Ленінскага раёну Менску, адпусьцілі на волю.

Акцыя галадоўкі працягваецца. Галадоўнікі абвясьцілі, што, калі б іх арыштавалі, яны б не спынілі галадоўку на знак пратэсту супраць перасьледу моладзевых актывістаў апазыцыі, хрысьціян-вернікаў і ўтрыманьня палітвязьняў.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0