26.08.2019 / 10:25

Міліцыя пра гродзенца з ампутаванай часткай нагі: У яго было 2 праміле, прэтэнзій не мае 20

Прэс-служба МУС пракаментавала ў тэлеграме сітуацыю з гродзенцам Дзянісам Лук'янавым.

Нагадаем, што сястра Дзяніса сцвярджае, што той быў збіты амапаўцамі. Праз некалькі дзён мужчына трапіў у рэанімацыю, дзе яму была ампутавана частка ягадзіцы.

Як зазначае прэс-служба міліцыі, на аўтафестывалі 20 ліпеня Лук'янаў быў п'яны і парушаў грамадскі парадак. Спачатку дзяжурны нарад даставіў яго для разбору, а ў 18.00 яго адвезлі ў Гродзенскі РАУС (дзе таксама размешчаны і медвыцвярэзнік).

Міліцыя падкрэслівае, што супрацоўнікі АМАП УУС Гродзенскага аблвыканкама да дастаўлення мужчыны ў аддзел міліцыі дачынення не мелі, бо прыбылі на аўтафестываль толькі ў 19:30.

Пасля складання адміністрацыйнага пратаколу (зафіксавана 2 праміле алкаголю ў выдыханым паветры) мужчына быў накіраваны ў медвыцвярэзнік. Там яго агледзеў доктар і ніякіх цялесных пашкоджанняў не выявіў. Больш за тое, сам малады чалавек на здароўе не скардзіўся, рухаўся актыўна, што пацвярджаюць запісы з камер відэаназірання. Раніцай пасля поўнага ацверазення і без скаргаў на здароўе мужчына быў выпісаны з установы.

У гэты ж дзень ён зноў прыбыў у РАУС для аплаты паслуг медвыцвярэзніка. Як бачна па відэазапісе, прыкмет праблем са здароўем не меў.

Ніякіх заяў і скаргаў ні з боку мужчыны, ні яго сваякоў, у органы ўнутраных спраў не паступала. У далейшым па ініцыятыве супрацоўнікаў упраўлення па Гродзенскай вобласці ГУУБ МУС адбылася размова з Лук'янавым. Ён растлумачыў, што супрацоўнікамі міліцыі да яго гвалту не ўжывалася, а траўмы, з якімі апынуўся ў шпіталі, ён атрымаў па ўласнай неасцярожнасці праз 11 дзён пасля аўтафестываля па прычыне знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення.

NN.by

0
Oliwer / Адказаць
26.08.2019 / 10:36
Ну что можно, сказать "Даешь президента с яйцами, а не старого слабака" Он даже уже не диктатор, ему вообще никто не подчиняется.
31
Чебаркуль / Адказаць
26.08.2019 / 10:43
Всему виной - водка!!!
3
Грязный Гарри / Адказаць
26.08.2019 / 10:46
Милиция,вот этим видео вы сами себя высекли.Человек себя контролирует и самостоятельно передвигается без явных признаков опьянения.С какого перепугу его в вытрезвитель оформляют? Если 60 рублей за "услуги" снять-так об этом и говорите.Почему нет добровольного заявления об ампутации еще одной части тела во блага родной милиции и государства?
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру