Фота Сяргея Гудзіліна
Сонечнае камфортнае летняе надвор'е падорыць нам на гэтым тыдні цёплы антыцыклон Карына, тэмпература на 2—5°С перавышае кліматычную норму. Цыклоны, крыніцы дрэннага надвор'я, пакуль далёка ад нашай краіны, паведамілі Tut.by у Белгідрамеце.
У аўторак без ападкаў. Ноччу +11 + 16°С, месцамі +8 + 10°С, максімальная днём +23 + 29°С. У Мінску да +27°С.
У сераду, 28 жніўня, ноччу ад + 8°С па паўночным усходзе да + 16°С па паўднёвым захадзе, днём +20 + 27°С, па паўднёвым захадзе +28 + 30°С. У Мінску да +23°С
У чацвер таксама днём +20 + 27°С, па паўднёвым захадзе краіны да + 29°С.
У пятніцу і выходныя атмасферны ціск панізіцца, уплыў антыцыклону пачне слабець. З'явіцца больш воблачнасці. Месцамі, пераважна па заходняй палове кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Ноччу +8 + 15°С, у заходніх раёнах да + 17°С, максімальная днём ад + 20 + 22°С па паўночным усходзе да + 28+ 30°С па паўднёвым захадзе.