Шматгадовы рэдактар «Советской Белорусіі» Павел Якубовіч, звольнены ў лютым 2018 года, уладкаваўся аглядальнікам у штат газеты МУС «На страже».

Там ён апублікаваў ужо два матэрыялы.
«Я цяпер на пенсіі — шмат вольнага часу, узначальваю грамадскую раду пры МУС. І буду пісаць у газету па тэматыцы дзейнасці грамадскай рады. Яна вядзе масштабную работу, ёсць пра што напісаць. Ну і я прафесійны журналіст, усё жыццё пішу ў журналістыцы, вялікай і малой. Было б вельмі дзіўна, калі б адкінуў пяро. Вядома, я ўжо не малады журналіст, які будзе бегаць з дыктафонам па горадзе, а як калумніст — нічога кепскага не бачу», — патлумачыў Якубовіч карэспандэнту «Нашай Нівы».
«Усіх тых, хто чытаў мае сачыненні цягам апошніх 40 гадоў, запрашаю цяпер на старонкі газеты «На страже», — дадаў ён.
-
«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту
-
«Адну мяне бесіць, што за мяжой я выключна ІрЫна?» Беларуска абураецца транслітэрацыяй у пашпарце з беларускай мовы
-
У Лідзе памёр 71-гадовы мужчына. Яго сын, зборшчык подпісаў за Цапкалу, кажа, што бацьку закатавалі да смерці. Ці так гэта?
Каментары