Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку, перадае БелТА.

«Я, вядома ж, чытаю, бачу і чую, мяне інфармуюць, што ў нас не ўсё ў парадку з паступленнем у ВНУ. Да гэтага часу крытыка на цэнтралізаванае тэсціраванне. Крытыкуюць новую нейкую методыку — вы вынайшлі па падліку гэтых балаў. Хоць галоўнае — не балы, а веды. Усе павінны разумець, і бацькі ў тым ліку, калі ў дзіцяці ёсць веды, то па якіх балах і шкалах не лічы, яны ўсё роўна паступяць у ВНУ. Калі ведаў няма, ніякія балы не дапамогуць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Скажу шчыра, што я ў апошні час, пасля таго як выслухаў многіх бацькоў (ды і ў мяне хапае вучняў у маёй вялікай сям'і, я гэтым цікаўлюся), ужо пачынаю задумвацца, атрымліваючы вялікі аб'ём інфармацыі, што нам, магчыма, давядзецца дзесьці ўдасканальваць, мякка кажучы, сістэму паступлення ў ВНУ.

Больш за ўсё мяне хвалюе тое, што абітурыент, які марыць заўтра стаць студэнтам, не здае экзамены тварам у твар з экзаменатарам, з выкладчыкам ВНУ або іншых навучальных устаноў», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У гэтай сувязі ён згадаў час, калі сам вучыўся ў ВНУ, і адзначыў, што наўрад ці пры тэсціраванні яго вынік быў бы лепшы, чым пры асабістай размове з выкладчыкам.

Пры гэтым ён сам і іншыя студэнты з сельскай мясцовасці за гады вучобы змаглі значна прыбавіць і перасягнуць па ўзроўні ведаў многіх гараджан. «Мы даганялі ўсіх гарадскіх, упарта працавалі і працавалі. І на выпуску я з адзнакай здаваў усе іспыты, са мной не маглі гараджане канкураваць, як з многімі такімі ж студэнтамі», — распавёў беларускі кіраўнік.

«Але я баюся прымаць рашэнне, каб не памыліцца. Да гэтага трэба ўважліва ставіцца. Бо паступаюць найлепшыя дзеці з найлепшых сем'яў (у пераважнай большасці). Я не баюся гэта сказаць. Там, дзе бацькі турбаваліся ўсю школу — 11 гадоў, каб дзіця паступіла ў ВНУ. Яны ўсяляк падтрымлівалі яго. Я гэта бачу на сабе, аналізуючы і працу ў нядрэннай школе, супастаўляючы ўзровень навучэнцаў. Мы можам пры паступленні ў ВНУ пакрыўдзіць вось гэтую частку сем'яў, якія нясуць асноўную нагрузку ў грамадстве, з'яўляюцца вельмі ўплывовымі людзьмі і вызначаюць атмасферу нашага грамадства і цяпер, і ў будучыні. Таму мяне вельмі насцярожвае тое, што адбываецца сёння ў сістэме адукацыі пры паступленні дзяцей у ВНУ», — сказаў ён.

«Яшчэ раз падкрэсліваю: я не прымаю цяпер ніякіх рашэнняў, бо ў мяне недастаткова інфармацыі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што гэта і іншыя пытанні плануюць комплексна абмеркаваць і прыняць рашэнне на нарадзе па развіцці сферы адукацыі. «Мы павінны сур'ёзна вярнуцца да пытанняў адукацыі. І на гэтай нарадзе мы павінны перш за ўсё заслухаць ваша бачанне, справаздачу Міністэрства адукацыі і іншых, хто займаецца адукацыяй, пра тое, якая сітуацыя складваецца: школы, ВНУ, падручнікі, арганізацыя сістэмы адукацыі, фінансаванне. Усе пытанні мы павінны на ўзроўні прэзідэнта разгледзець.

І пажадана, калі неабходна, прыняць рашэнне, аж да цэнтралiзаванага тэсцiравання, як удасканальваць яго», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён дадаў, што ведаў і вопыту прымянення ЦТ ужо хапае, бачныя наяўныя недахопы. «Не трэба іх замоўчваць. Трэба прымаць рашэнне», — упэўнены ён.

Аляксандр Лукашэнка пазначыў прыкладныя тэрміны правядзення нарады ў лістападзе-снежні бягучага года, па меры гатоўнасці абмеркаваць адпаведныя пытанні. «Трэба гэтую размову пачынаць знізу. Мы збяром у прэзідэнта людзей, якія вызначаюць твар нашай адукацыі. Хутчэй за ўсё, не з падачы Мінадукацыі. Нейкую частку на нараду запросіце вы, але большая частка будзе запрошана па іншай форме, каб ішла дыскусія. Павінна быць альтэрнатыва, каб былі розныя пункты гледжання. Мы іх павінны супаставіць і прыняць адпаведныя рашэнні. Гэта не павінна быць для галачкі нейкая паказушная нарада», — сказаў кіраўнік краіны.

«Можа быць, лепш яе правесці пасля парламенцкіх выбараў, каб нас зноў не абвінавацілі ў тым, што пад парламенцкія выбары мы праводзім гэту вельмі важную нараду, якая вызначыць твар нашага грамадства ў будучыні», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0