Над адным з мінскіх «Беларусбанкаў» правіс балкон — яго перагрузілі суседзі зверху ФОТАФАКТ
Чытач «Нашай Нівы» Максім Міровіч даслаў у Рэдакцыю фота з вуліцы Якуба Коласа ў Мінску — там над адным з аддзяленняў «Беларусбанка» правіс нават не дах, але частка агульнай канструкцыі пад суседскім балконам.

Максім з жартам робіць выснову, што прычынай магло б быць гняздо, якое, як аказваецца, там змайстравалі сабе птушкі — ці пацярпеў нехта з іх, невядома.

Але ў банку тлумачаць, што сувязі з гняздом тут няма або яна мізэрная: маўляў, праблема ў тым, што суседзі зверху перагрузілі свой балкон, у выніку чаго ўся канструкцыя прасела.
«Хутка адрамантуем», — запэўнілі там.
У КУП ЖКГ Савецкага раёна Мінска паведамілі, што цяпер праводзіцца дэмантаж металапрофіляў па перыметры гаўбца першага жылога паверха дома № 47 корп. 1 па вул. Я. Коласа з наступным абследаваннем і аднаўленнем балконнай пліты.
ЖКГ: Суседзі зверху не вінаватыя, абліцоўка балкона над уваходам у банк абвалілася сама
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары