Фота Дзмітрыя Брушко

Фота Дзмітрыя Брушко

З пачатку верасня нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» пераходзіць на шасцігадзінны працоўны дзень. Пра гэта TUT.BY паведамілі некалькі крыніц. У кінастудыі адмовіліся ад каментароў.

Як распавялі на ўмовах ананімнасці некалькі супрацоўнікаў кінастудыі, усім супрацоўнікам «Беларусьфільма» інфармацыю пакуль не аб'яўлялі. Планы пра змены прагучалі на сходзе, на якім прысутнічалі дырэктары студый гульнявога, дакументальнага, анімацыйнага кіно, якія ўваходзяць у склад кінастудыі.

Па планах дырэкцыі, адміністратараў, дырэктараў студый, дырэктараў здымачных груп і яшчэ некаторыя падраздзяленні плануюць перавесці на 6-гадзінны працоўны дзень. Астатніх супрацоўнікаў — на дамову.

— Пачынаеш у гэтыя змены ўнікаць і разумееш, што дзеецца поўная жэсць, — кажа адзін з супрацоўнікаў «Беларусьфільма» на ўмовах ананімнасці. — Напрыклад, я — рэжысёр-кантрактнік. Мяне цяпер пераводзяць на дамову. Чым дрэнна? Гэта пазбаўляе мяне працоўнага стажу, адпачынкаў і значнай колькасці грошай. А зарплата тых супрацоўнікаў, якіх пераводзяць на 6-гадзінны працоўны дзень, паменшыцца на 25 адсоткаў. Але, як мне сказалі калегі, заробак часам разбіваюць на тры траншы

Складанае фінансавае становішча кінастудыі прыводзіць да перыядычных затрымак па выплаце грошай.

— Дагаварнікам — кампазітарам, акцёрам, мультыплікатарам, гукааператар — не плацілі ўжо тры месяцы. Але гэта не рэкорд. У мінулым годзе затрымка для дагаварнікоў была ледзь не паўгода. З-за гэтага на студыі мультыплікатараў ідзе свайго роду адкрытая забастоўка. Яны не працуюць, бо не плацяць грошы. Тыя ж настроі на «Летапісе». Абураныя сітуацыяй і на студыі гульнявога кіно, — распавёў на ўмовах ананімнасці супрацоўнік «Беларусьфільма».

Яшчэ адзін суразмоўца ацэньвае будучыя змены як «бясконцыя вынаходкі ровара і затыканне дзірак».

— Не будзе ад гэтага ніякага толку. Больш, таго, усе нашы прапановы, як мы гэта бачым, даўно ляжаць на стале дырэктара і ў Міністэрстве культуры. Пастаянна вынаходзіцца нейкі ровар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0