26.08.2019 / 16:28

Марш Каржа: гродзенцы прайшліся па горадзе з песнямі і фаерамі 16

Каля 20 маладых гродзенцаў 25 жніўня прайшліся маршам па Савецкай вуліцы ў Гродне. Такім чынам яны хацелі выказаць сваю любоў да творчасці беларускага выканаўцы Макса Каржа і запрасіць яго ў Гродна, піша Hrodna.life.

«Нехта з нашых хлопцаў быў у Мінску на канцэрце, а хтосьці не паехаў. Усіх нас аб’ядноўвае адно — Макс Корж. Ён класны выканаўца і песні ў яго жыццёвыя. Запрашаем яго з канцэртам у Гродна», — распавёў адзін з гродзенцаў.

Апошні раз Макс Корж выступаў у Гродне ў 2015 годзе, яго канцэрт праходзіў у моладзевым цэнтры «Гродна».

Макс Корж 24 жніўня выступіў на стадыёне «Дынама» ў Мінску і сабраў каля 35 000 прыхільнікаў. Сярод іх было шмат гродзенцаў.

5
Алесь / Адказаць
26.08.2019 / 16:37
АМАП паспеў спыніць несанкцыянаваную акцыю?
6
Чорны Война / Адказаць
26.08.2019 / 16:45
Акцыя санкцыявана? Дзе аўтазакі, амап, хуткая? І няўжо нікога не затрымалі? А калі б яны спявалі, напрыклад, "Мы выйдзем шчыльнымі радамі..."?
4
user / Адказаць
26.08.2019 / 16:50
Отстой. 
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру