motor1.com

motor1.com

Былы старшыня праўлення Volkswagen AG Фердынанд Піх памёр ва ўзросце 82 гадоў. Па дадзеных СМІ, яму стала блага ў рэстаране ў Баварыі, куды ён прыйшоў са сваёй жонкай Урсулай Піх. Яго адвезлі ў бальніцу, дзе ён пасля памёр.

Піх быў унукам заснавальніка Porsche Фердынанда Поршэ (сынам дачкі заснавальніка Луізы). Сваю кар'еру пачаў у гэтай кампаніі, дзе пазней стаў тэхнічным дырэктарам. У 1972 годзе, калі яго сям'я вырашыла, што сваякі не павінны ўваходзіць у менеджмент Porsche, перайшоў на працу ў Audi.

У 1993 годзе Піх узначаліў Volkswagen. Яму ўдалося зрабіць кампанію, што была ў даўгах, прыбытковай. У 2002 годзе ён стаў старшынёй назіральнай рады кампаніі і займаў гэту пасаду да 2015 года.

Да канца 2012 годa Volkswagen часткова або цалкам валодаў больш чым 10 маркамі аўтамабіляў, уключаючы Lamborgini, MAN, Scania і Ducatti.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0