Па вяртанне выплачанага збору на фiнансаванне дзяржвыдаткаў за 2015 год да гэтага часу не звярнулася 13,2 тысячы беларусаў, піша Tut.by. Агульная сума занесенага імі падатку — каля 3,59 мільёна рублёў (1,75 мільёна даляраў у эквіваленце). Паводле прэзідэнцкага дэкрэта № 1«Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва», тым, хто заплаціў збор на фінансаванне дзяржвыдаткаў, павінны вярнуць грошы.

Падаткавікі разгледзелі 49,5 тысячы заяў ад беларусаў, якія пажадалі вярнуць выплачаны збор на фінансаванне дзяржвыдаткаў. Усяго вярнулі выплачаныя падаткі на агульную суму ў 15,01 мільёна рублёў.

Нагадаем, збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў за 2015 год заплацілі 62,7 тысячы грамадзян у памеры 18,6 мільёна рублёў.

Каб вярнуць выплачаны падатак, трэба напісаць заяву ў падатковую па месцы жыхарства і падаць дакумент, які сведчыць асобу. Грошы падаткавікі вяртаюць або на рахунак у беларускім банку, або наяўнымі ў касах Беларусбанка. Грошы вернуць на працягу месяца з дня падачы заявы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0