Гарадскія актывісты стварылі петыцыю: прапануюць зменшыць дазволеную хуткасць руху ў населеных пунктах да 50 км/г. Пад іх зваротам падпісалася 460 чалавек. Але загучалі і галасы супраць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна

Ілюстрацыйны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна

«Я вадзіў машыны ў 17 краінах свету, у Мінску ваджу амаль штодня і за 23 гады нямала пабачыў, — піша заснавальнік Tut.by Юрый Зісер. — Дык вось: мне гэтая выкрадзеная з Захаду ідэя зусім не падабаецца. Не ва ўсім трэба капіяваць Еўропу. Там вузкія вулачкі, і агульнае абмежаванне 50 у населеных пунктах зусім апраўдана. Ёсць нават зоны 30 у цэнтрах маленькіх гарадоў. Затое на буйных шматпалосных вуліцах звычайна стаяць знакі 70 і нават 80, як у нас раней было на Пераможцаў і Партызанскім, а на Незалежнасці ва Уруччы і цяпер 80. Ніякіх праблем гэта нікому не стварае.

У нас жа ў паўсюдным абмежаванні 50 няма неабходнасці, таму што няма вузкіх вулачак, а дзе трэба — ужо ёсць знакі 50 і 40. Асабліва часта можна ўбачыць 40 у вёсках, дзе вуліцы заціснутыя платамі і з любой брамкі можа выскачыць дзіця. Там і абмежавання 50 будзе недастаткова.

Калі ж увесці паўсюднае абмежаванне 50, то я ўпэўнены: знакі, што павышаюць хуткасць, на праспектах ставіць не будуць. Будзеце цягнуцца па Пераможцаў з хуткасцю 50.

Яшчэ ў петыцыі абсалютна галаслоўна і нічым не абгрунтавана сцвярджэнне аб тым, што абмежаванне хуткасці нібыта павысіць хуткасць руху. Гэта поўны абсурд. На справе коркі толькі вырастуць.

А яшчэ абмежаванне хуткасці павялічыць загазаванасць, бо матор на малых хуткасцях спажывае больш паліва на кіламетр, чым на аптымальнай для матораў хуткасці 60-70-80, і адпаведна будзе больш выхлапных газаў. Не выпадкова самая загазаваная ў Мінску вуліца — Няміга, менавіта праз заторы. Экалогія…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?