27.08.2019 / 12:33

Першая ў Беларусі вертыкальная паркоўка з'явілася ў Магілёве ВІДЭА 3

Вертыкальныя шматузроўневыя паркоўкі ствараюць на Магілёўскім ліфтабудаўнічага заводзе. Першую «этажэрку» завадчане ўсталявалі на сваёй тэрыторыі, паведамляе ТРК «Магілёў».

Эканомія плошчы з вертыкальнымі паркоўкамі відавочная. На чатырох парковачных месцах — 12 машын. Прынцып дзеяння і назва кажуць самі за сябе — гэта паркоўка карусельнага тыпу. Ліфтабудаўнікі вырашылі адну з першых прылад паставіць проста ў сябе: і для ўласнай зручнасці, і для прыкладу патэнцыйным кліентам. Канструктары на правах распрацоўшчыкаў першымі занялі вакантныя месцы.

Гэта ўжо дробнасерыйная вытворчасць. Такіх аўтастаянак гатовыя выпускаць да дзясятка ў год. Быў бы попыт. Пакуль тавар завод прасоўвае самастойна. Ужо ідуць перамовы з Расіяй, зацікавіліся і ізраільскія бізнэсмены. Цяпер чарга за беларусамі.

NN.by

0
padbiarez / Адказаць
27.08.2019 / 12:42
Ну зусім і ня першая! Такая стаіць ужо гады з тры на вул. Коласа ў двары гатэлю "Спорт". Шмат часу стаяла зусім пустая, цяпер на ёй нейкія два трактарчыкі
2
One / Адказаць
27.08.2019 / 12:52
Напэўна будзе вялікая энергаёмістасць, бо каб зняць адну машыну, трэба варочаць і астатнія. Вось каб варочаць адну без варочання іншых - была б іншая справа
0
Мінак / Адказаць
27.08.2019 / 13:07
Пару год таму падобную канструкцыю паставілі, здаецца, недзе ў цэнтры Менска. Сваімі вачамі не бачыў, але у СМІ пісалі і фоткі былі. Так што, не першая.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру