27.08.2019 / 14:46

Найлепшыя матэрыялы «НН» мінулага тыдня — вынікі галасавання ў сацсетках і самае чытанае 3

У нашай суполцы ВК і тэлеграм-канале мы пачалі ладзіць апытанку сярод падпісчыкаў, каб вызначыць найлепшы артыкул «Нашай Нівы» за мінулы тыдзень.

Якія матэрыялы былі ў спісе?

  1. Член-карэспандэнт Каваленя: Калі б Сувораў не разбіў Касцюшку, не было б ніякай Беларусі 
  2. «Бедныя самі вінаватыя, што яны бедныя!» — гродзенскі мільянер Сямашка пра бізнэс, рэкет і Бэнтлі за $300 тысяч 
  3. Будзь як яны! Топ-10 прыгожых беларусак, якія вядуць свае інстаграмы па-беларуску 
  4. Беларускамоўны фермер з Мацкоў, які пабудаваў шыкоўны маёнтак, дзеліцца сваёй філасофіяй жыцця 
  5. Легендарны вядучы БТ Алесь Круглякоў эміграваў у ЗША: З малым сынам размаўляю па-беларуску 

Чытачы ВК найлепшым палічылі гутарку з Аляксандрам Каваленем.

А чытачам у Тэлеграме больш спадабалася жыццёвая гісторыя фермера Уладзіміра Матусевіча.

Аналагічнае галасаванне мы штотыдзень праводзім у Рэдакцыі. У ім таксама перамог артыкул «Беларускамоўны фермер з Мацкоў, які пабудаваў шыкоўны маёнтак, дзеліцца сваёй філасофіяй жыцця».

А другое месца ў выбары Рэдакцыі падзялілі: Член-карэспандэнт Каваленя: Калі б Сувораў не разбіў Касцюшку, не было б ніякай Беларусі і Легендарны вядучы БТ Алесь Круглякоў эміграваў у ЗША: З малым сынам размаўляю па-беларуску.

Што да самага чытанага, то самым чытанымі артыкуламі папярэдняга тыдня сталі вось такія пяць артыкулаў:

Лукашэнка — Наскевічу: Як можна трымаць чалавека ў ізалятары чатыры гады?

«Бедныя самі вінаватыя, што яны бедныя!» — гродзенскі мільянер Сямашка пра бізнэс, рэкет і Бэнтлі за $300 тысяч 

Лукашэнка — Качанавай: Фіксуйце, Наталля Іванаўна. Давядзецца прымаць вельмі жорсткае рашэнне

Непагадзь пераварочвае беларускія гарады: апакаліптычныя ФОТЫ з Глыбокага

Член-карэспандэнт Каваленя: Калі б Сувораў не разбіў Касцюшку, не было б ніякай Беларусі 

NN.by

1
Васіль / Адказаць
27.08.2019 / 15:35
Беларускамоўны фермер з Мацкоў, які пабудаваў шыкоўны маёнтак, дзеліцца сваёй філасофіяй жыцця - рэальна круты чалавек.
А пра Каваленю - важнае пытанне.

https://nn.by/?c=ar&i=236199 
1
Скураныя крылы / Адказаць
27.08.2019 / 16:18
А яшчэ ў гэтай справе, вам добра  дапаможа рэйтынг "цікавы каментатар". Адразу галасую: Юзік Крулеўскі ( не заўсёды з ім згодзен).

1
Брудны / Адказаць
28.08.2019 / 07:40
Эмммм, усяго 59 чалавек у вк прагаласавала, 1000 праглядау...
120 чалавек прагаласавала у тэлеграме...

У вас дакладна групы на 15000 чалавек?

Пэуна СММшчык робiць нешта ня так...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру