У Гомелі супрацоўнікі Навабеліцкага аддзела аховы затрымалі 43-гадовага мясцовага жыхара, які спрабаваў скрасці аўтамабіль. Здарылася ўсе 26 жніўня каля 18 гадзіны на вуліцы Ільіча ў абласным цэнтры.

37-гадовая жыхарка Гомельскага раёна, выходзячы з паліклінікі, ўбачыла, што за рулём яе аўтамабіля сядзіць невядомы мужчына і спрабуе адвёрткай завесці аўтамабіль. Падышоўшы да свайго аўтамабіля, жанчына пацікавілася ў мужчыны, што ён робіць. Ён хутка выскачыў з аўтамабіля, пры гэтым адштурхнуўшы гаспадыню машыны.

Жанчына выклікала міліцыю.

Ужо праз некалькі хвілін за квартал ад месца здарэння нарад групы затрымання ўбачыў і затрымаў мужчыну.

Затрыманым аказаўся 43-гадовы беспрацоўны мужчына. Мужчына растлумачыў, што хацеў скрасці машыну, каб пакатацца па горадзе, для чаго зламаў замок і трапіў унутр.

Завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0