29.08.2019 / 10:28

Пахавальня роду Ажэшак пад россыпам зорак ФОТАФАКТ 5

У 1839 годзе ў вёсцы Закозель цяперашняга Драгічынскага раёна з’явілася капліца неверагоднай прыгажосці. Належала яна знакамітаму роду Ажэшак, тут часта бывала і вядомая пісьменніца Эліза Ажэшка. Калі зірнуць, напрыклад, на малюнак Напалеона Орды 1850 года, то можна ўбачыць, што гэта быў храм неверагоднай прыгажосці. Не менш багатым было і ўнутранае ўбранства капліцы, якое ўключала ў сябе карункі тонкіх нервюраў на зводах столі, скульптуры і вітражы.

На жаль, на сёння амаль нічога з пералічанага не засталося. Пасля паўстання Каліноўскага храм канфіскавалі ва ўласнікаў, і, нягледзячы на кволыя спробы захаваць будынак, апошнія 150 год ён толькі прыходзіў у заняпад. Тым не менш, капліца ўражвае сваёй архітэктурай і па сённяшні дзень. А самы незвычайны выгляд капліцы можна ўбачыць цёмнымі жнівеньскімі начамі. Адразу каля Заказелі пачынаюцца бяскрайнія прасторы балота Званец, таму неба там заўсёды вельмі цёмнае, а зоркі — яркія і блізкія.

Віктар Малышчыц

1
Жвір / Адказаць
29.08.2019 / 11:04
Straty, škodu, jakuju pryniesla maskoūskaja akupacyja, navat ujavic` nie mahčyma, ni toje, kab zličyc`...
0
Юзік Крулеўскі / Адказаць
29.08.2019 / 11:23
Прыгожа! І як гэта спадар Малышчыц усюды паспявае! Неверагодна! Ганаруся за Глыбоцкую СШ №3, якая за часамі Віктара была цалкам беларуская і дала Беларусі нямала выбітных выпускнікоў.
2
Жвір / Адказаць
29.08.2019 / 15:19
І як гэта спадар Малышчыц усюды паспявае!
A što tut takoha ? Bielarus` u pamierach nievialikaja, splianavaū vychodnyja, sieū u mašynu, dy i naviedaū, što zachacieū. A tam -  zahnaū dron na nieba dy fotaj.
Jak u Vašym vypadku, dyk i mašyny nia treba, sieū na rovar, adjechaū jakich 10 km. tudy-siudy -  dy pryntuj sabie foty nia horš, čym Malyščyc... Adna niepapraūnaja zahana -  Vy ū 3-j školie nie navučalisia...:)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру