Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запланаваў сустрэчу з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім у Варшаве. Пра гэта паведаміў у Кіеве дарадца амерыканскага прэзідэнта па пытаннях нацбяспекі Джон Болтан, перадае «Українська правда».

«Мы разлічваем, што ў прэзідэнтаў будзе магчымасць пагаварыць у Варшаве ў рамках мерапрыемстваў з нагоды 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны», — сказаў Болтан. Сустрэча палітыкаў адбудзецца, хоць і афіцыйна не анансавана, заявіў ён.

«Я аптымістычны адносна сустрэчы ў Варшаве. У лідараў ужо былі дзве вельмі цёплыя гутаркі, і ў іх зноў будзе шанец пагаварыць, хоць не ведаю, наколькі працяглай будзе сустрэча, улічваючы занятасць у цырымоніях», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0