27.08.2019 / 19:18

Беларусам пачалі паведамляць пра запазычанасць па SMS 1

Беларусам пачалі дасылаць SMS, у якіх паведамляецца пра завядзенне выканаўчай вытворчасці. Гаворка ідзе пра ўсе запазычанасці, якія ўваходзяць у кампетэнцыю судовых выканаўцаў, у тым ліку пра нявыплату аліментаў або крэдытаў, штраф за перавышэнне хуткасці або распіцце спіртнога ў неналежным месцы, піша Tut.by.

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com.

SMS з паведамленнем аб запазычанасці па выканаўчых дакументах атрымліваюць абаненты А1 і МТС.

Беларусы, у якіх аформлена некалькі мабільных нумароў, могуць атрымаць адразу некалькі SMS з паведамленнем аб запазычанасці. «Мы працуем з мабільнымі аператарамі і ведаем, якія тэлефоны зарэгістраваныя на імя і прозвішча даўжніка. Атрымліваецца, калі заводзіцца выканаўчая вытворчасць на пэўнага чалавека, праз базу даных мабільных аператараў будзе вызначаны спіс яго мабільных нумароў. Менавіта на гэтыя нумары будуць ісці SMS», — тлумачылі раней у Мінюсце.

Пасля завядзення выканаўчай вытворчасці даўжніку дасылаюць з дапамогай SMS адно з наступных паведамленняў: «Заведзена выканаўчая вытворчасці, глядзі Рэестр запазычанасцяў (minjust.gov.by)» альбо «У Вас запазычанасць, глядзі Рэестр запазычанасцяў (minjust.gov.by)».

Пры пераходзе па спасылцы, якая змяшчаецца ў паведамленні, можна ў анлайн-рэжыме атрымаць інфармацыю пра запазычанасць па выканаўчых дакументах.

Запазычанасць можна аплаціць у тым ліку ў АРІП.

0
Матёрый / Адказаць
27.08.2019 / 20:08
Насколько это законно?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру