Першы прэзідэнт Гамбіі Дауда Джавара памёр ва ўзросце 95 гадоў.

«Смерць былога прэзідэнта ўстрывожыла ўсю краіну», — гаворыцца ў паведамленні канцылярыі кіраўніка дзяржавы.

Джавара быў першым прэм'ер-міністрам Гамбіі з 1962 года, а ў 1965 г. краіна атрымала незалежнасць ад Брытаніі. У 1970-м ён быў абраны і прэзідэнтам, неаднаразова перабіраўся, пакуль не быў зрынуты ў 1994-м у выніку вайсковага перавароту і пераехаў у Лондан.

У 2002 годзе Джавара вярнуўся на радзіму, даўшы абяцанне не займацца палітычнай дзейнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0