Сёння праваслаўныя святкуюць Ушэсце (Успеніе, Унебаўзяцце) Божай Маці. У народзе — Прачыстая (або Спленне)

Свята ўзнікла ў ІV ст. на ўшанаванне Маці Божай. Унебаўзяцце з’яўляецца адной з галоўных урачыстасцяў на працягу літургічнага года.

У Беларусі ў гэты дзень асвячаюць новы ўраджай (дажынкавыя снапы, садавіну, гародніну), а таксама зёлкі і кветкі. Букеты асвечаных раслінаў заносяць дамоў і высушваюць. Іх прызначэнне — ахоўваць ад хвароб.

29 жніўня ў праваслаўнай грамады — Арэхавы (Трэці) Спас. Лета завяршаецца.

Адна з народных прыкмет сённяшняга дня наступная. Калі на Прачыстую добрае надвор'е, то бабіна лета будзе халаднаватым. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0