Няправільная назва краіны абурыла карыстальнікаў, пад допісам з'явіліся дзясяткі негатыўных каментароў. 

Аднаму з карыстальнікаў Мартыновіч адказаў, што па-руску так і мусіць пісацца — «Белоруссія».

У каментарах выказваюцца таксама думкі, што футбаліст самастойна акаўнт не вядзе, а ім займаецца прэс-служба «Краснадара».

Дарэчы, летась «Наша Ніва» пытала ў гульцоў зборнай, ці размаўляюць яны па-беларуску. Мартыновіч адказаў, што у школе добра вучыў беларускую мову. А таксама выказаў думку, што нашу мову павінен ведаць кожны. Адметна, што тады абаронца адказваў па-беларуску. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0