Урад Брытаніі звернецца да каралевы з просьбай прыпыніць працу парламента літаральна праз некалькі дзён пасля таго, як дэпутаты вернуцца з канікул, і за некалькі тыдняў да выхаду краіны з Еўрасаюза, піша Бі-бі-сі.

Гэта значыць, што кабінету прэм'ера Борыса Джонсана ўдасца перанесці прамову каралевы, у якой выкладаюцца планы ўрада, на 14 кастрычніка, паведамляе палітычны аглядальнік Бі-бі-сі Лора Кюнсберг.

Гэта таксама азначае, што ў членаў парламента не застанецца часу на прыняцце якіх-небудзь законаў, якія маглі б перашкодзіць прэм'ер-міністру вывесці Брытанію з Еўрасаюза без пагаднення 31 кастрычніка.

Паводле яе слоў, такі крок можа выклікаць сур'ёзны палітычны крызіс, бо, як лічаць дэпутаты, гэта пазбавіць іх магчымасці паўнавартасна ўдзельнічаць у працэсе «брэксіту».

Борыс Джонсан заяўляў, што хацеў бы, каб Брытанія выйшла з ЕС з пагадненнем, але калі дамовы не будзе, краіна ўсё роўна пакіне Еўрасаюз 31 кастрычніка.

Гэтая пазіцыя заахвоціла шэраг апазіцыйных дэпутатаў аб'яднацца, каб паспрабаваць заблакаваць магчымы «жорсткі брэксіт», выкарыстоўваючы для гэтага парламенцкі працэс.

Але калі праца парламента будзе прыпыненая, як гэта прапануецца, 10 верасня, у парламентарыяў будзе ўсяго некалькі дзён на наступным тыдні, каб дамагчыся змен.

Намеснік лідара лейбарыстаў Том Уотсан напісаў у твітары, што гэта «абсалютна скандальная абраза нашай дэмакратыі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?