Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў журналістам першы намеснік начальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Васіль Сіўчак, піша БелТА.

«З 9 па 10 верасня падчас «Адзінага дня бяспекі ва ўсіх школах запланавана правядзенне адпрацовак планаў эвакуацыі людзей на выпадак ўзнікнення пажару, у тым ліку і пры ўдзеле работнікаў МНС», — сказаў Васіль Сіўчак.

Ратавальнікі ў гэтыя дні таксама будуць праводзіць класныя гадзіны, дзе пагавораць з дзецьмі аб правілах бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0