Большасць органаў дзяржаўнага кіравання падтрымліваюць забарону на продаж алкаголю асобам да 21 года.
Пра гэта гаворыцца ў адказе, які першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч даў на масавы зварот грамадзян.
Чыноўнік адзначае, што Мінздароўя неаднаразова выступала за абмежаванне часу і колькасці месцаў, дзе прадаюць алкаголь. Таксама ведамства прапановала забараніць продаж алкаголю да 21 года і абмежаваць рэкламу моцных напояў і піва.
Па словах Піневіча, падобныя ініцыятывы ўключаныя ў падпраграму «Прадухіленне і пераадоленне п'янства і алкагалізму» Дзяржаўнай праграмы на 2016-2020 гады.