15-гадовая Дыяна Кавалёва знікла 19 жніўня. 21 жніўня ў міліцыю звярнулася яе маці, пачаўся вышук.
Учора супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх і крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС знайшлі дзяўчыну з яе 17-гадовым хлопцам у Бераставіцкім раёне.
Увесь гэты час маладыя людзі хаваліся ў лесе каля в. Магіляны і не жадалі вяртацца дадому.
Дзяўчына перададзена маці здаровай і цэлай, паведамляе абласная міліцыя.
0
0
0
0
0
0