Здарэнні1818

«Планавалі хавацца тры гады, пакуль Дзіне не споўніцца 18». Закаханыя падлеткі, якія сышлі ў лясы, здаліся міліцыі

Амаль дзесяць дзён міліцыя шукала дваіх гродзенскіх падлеткаў. Жэня і Дзіна зніклі яшчэ 19 жніўня. Высветлілася, што ўвесь гэты час яны хаваліся ў лесе.

Жэня і Дзіна, фота з сацсетак.

Жэню 17 гадоў, ён навучэнец мясцовага ПТВ. Дзіне 15, яна яшчэ нядаўна вучылася ў школе, а сёлета таксама паступіла ў ПТВ.

У Жэні і Дзіны — каханне. Яны сустракаюцца амаль год.

«Мы знаёмыя з бацькамі адно аднаго, усё было нармальна», — распавёў «Нашай Ніве» Жэня.

Хлопец прапанаваў, каб 15-гадовая сяброўка пажыла ў яго кватэры пару дзён. Парачка прыйшла да бацькоў Дзіны па дазвол. Бацька Дзіны паабяцаў, што калі дачка паступіць у вучэльню на архітэктара, то ён будзе не супраць. Мама Жэні нібыта таксама не мела нічога супраць такой ідэі.

Дзяўчына паступіла, але яе бацька памяняў меркаванне і забараніў дачцэ ехаць да каханага. Але Дзіна ўсё роўна паехала да Жэні.

«Прайшло два дні, пазваніў яе бацька і сказаў Дзіне: «Ці ты зараз дамоў прыедзеш, ці я да вас прыеду. І калі цябе там не будзе, то я іду ў міліцыю, — узгадвае хлопец. — Тады мы вырашылі збегчы».

Жэня з Дзінай не прыдумалі нічога лепшага, чым ісці ў лясы.

«У лесе зрабілі сабе будан. Не галадалі, не замярзалі, — расказаў Жэня «Нашай Ніве». — Узялі з сабою ежу, вопратку. Увогуле, спачатку мы планавалі хавацца ў лясах, пакуль Дзіне не споўніцца 18 гадоў… Часу падумаць нармальна і ўсё прадумаць не было. Пра тое, што б мы рабілі тры гады, я яшчэ не думаў.

Але праз пару дзён, калі з’явіўся час падумаць пра ўсё гэта, я задумаўся: а кім я буду па жыцці? Без адукацыі, без усяго… І вырашылі здацца».

Па словах Жэні, яны з Дзінай вярнуліся дадому. Там хутка да іх прыйшла міліцыя.

«Цяпер, напэўна, нам будуць забараняць бачыцца. Магчыма, што Дзіну нават пакладуць на месяц у псіхушку, праверыць, што няма схільнасці да бадзяжніцтва. Мяне паставяць на ўлік, напэўна… Калі шчыра, то і не ведаю, што са мною будзе, — кажа Жэня. —

Мая мама хвалявалася, была настолькі ў шоку, што нават заяву не напісала. Не ведала што рабіць, як будзе правільна…

Ці шкадую я пра наш учынак? Не магу сказаць. Я не шкадую, што мы разам правялі час, але наступствы…»

Хлопец прызнаецца: у іх з Дзінай усё сур’ёзна. Але чым усё скончыцца, ён і сам не ведае.

«Але яна не цяжарная. Я да яе і не дакранаўся!» — запэўнівае Жэня.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе5

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь8

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»20

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў3

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе5

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць