Фота з фэйсбука Саўлюса Скверняліса
Саўлюс Скверняліс сёння сказаў журналістам, што сутыкнуўся з сур'ёзным выклікам — анкалагічным захворваннем, піша Delfi.
«Здаецца, я сказаў досыць, і ў першы, і ў другі раз. Абарона прыватнага жыцця не распаўсюджваецца ні на мяне, ні на маю сям'ю», — сказаў ён.
«Пасля прэзідэнцкіх выбараў я вырашыў праверыць сваё здароўе, падчас праверкі заўважылі збоі ў лімфатычнай сістэме. На жаль, дыягназ можна было вызначыць толькі пасля аперацыі — лімфома», — сказаў прэм'ер.
У панядзелак прэзідэнт Гітанас Наўседа выдаў дэкрэт, якім дазволіў прэм'еру браць бальнічны да 4 кастрычніка, калі гэта спатрэбіцца.