Прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў парламенце Руслан Стэфанчук заявіў, што прэзідэнцкая партыя «Слуга народа» рыхтуе 465 ініцыятыў па ўнясенні змяненняў у канстытуцыю Украіны, паведамляе Українська правда.

«Іх 465. Пытанне ў тым, наколькі яны па ўзроўні гатоўнасці набліжаюцца да ідэала. Я думаю, што гэтыя ініцыятывы ёсць, мы зараз вызначаем чарговасць iх унясення ў Вярхоўную Раду», — заявіў Стэфанчук.

Каб унесці змены ў канстытуцыю, Вярхоўная Рада павінна падтрымаць іх 300 галасамі дэпутатаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?