Эканоміка

Нацбанк плануе пасля 2020 года інфляцыю на ўзроўні 4%

Нацыянальны банк Беларусі плануе пасля 2020 года інфляцыю на ўзроўні 4 працэнты. Аб гэтым паведаміў старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур у інтэрв'ю выданню fDi Magazine, якое ўваходзіць у групу The Financial Times, паведамляе БелТА.

«Калі размова ідзе аб інфляцыі, наша мэта на бягучы і наступны год - 5 працэнтаў. Пасля гэтага мы плануем інфляцыю на ўзроўні 4 працэнты», - сказаў Павел Калаур.

Бягучую сітуацыю ён апісаў як збалансаваны і ўстойлівы эканамічны рост. У Нацбанку ацэньваюць эканамічны рост у 2019 годзе на ўзроўні каля 2,9 працэнта, прагноз на 2020 год - 2,5 працэнта.

Што датычыцца планаў краіны па ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю Павел Калаур адзначыў, што не бачыць ніякіх праблем з пункту гледжання пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Нацыянальнага банка. Ён звярнуў увагу, што ўступленне ў СГА важна для Беларусі, паколькі размова ідзе не толькі аб развіцці экспарту, але і аб яго дыверсіфікацыі, што з'яўляецца ключавым для краіны.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса15

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Генеральны сакратар НАТА: Статус украінскіх тэрыторый абмяркоўваць давядзецца6

Арганізатары канцэрта Каржа прыслалі экс-палітзняволенай запрашальныя квіткі22

«Хапаюся за ўсе магчымасці». Як справы ў студэнтаў-айцішнікаў, якіх адлічылі, 5 гадоў пасля

«Такое — паўсюдна». Відэа з каровамі ў гразі ў Добрушскім раёне стала вірусным у сацсетках6

Ціханоўская напярэдадні сустрэчы Трампа і Пуціна: Мы не павінны дазволіць Маскве ствараць сферы ўплыву10

Мужчына і дзяўчына з Мінска на яхце з 17-гадовым стырнавым перакуліліся на возеры ў Браславе — выратавалі ўсіх траіх

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса15

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць