У МУС завяршылася праверка па факце парушэнняў пры правядзенні алімпіяды па геаграфіі.

Вясной стала вядома, што некаторыя з удзельнікаў рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі загадзя ведалі заданні і адказы да іх. Такія звесткі ім далі настаўнікі падчас падрыхтоўкі.

Больш за 3 месяцы праводзілася праверка. Апыталі прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі, выкладчыкаў ВНУ, настаўнікаў і вучняў.

Устаноўлена, што адзін з распрацоўшчыкаў заданняў праводзіў кансультацыю для настаўнікаў па падрыхтоўцы да алімпіяды. Пасля гэтага ён сустрэўся з двума настаўнікамі, адзін з якіх быў яго сябрам. Падчас размовы распрацоўшчык, нягледзячы на ​​распіску аб нераспаўсюджванні звестак, агучыў некаторыя тэмы і напрамкі, па якіх рыхтаваў свой блок заданняў, і яны тэарэтычна маглі ўвайсці ў алімпіяду. Пасля адзін з настаўнікаў запісаў пачутае ў сшытак і перадаў вучню, а той падзяліўся з таварышамі.

Карупцыйнага складніка ў дзеяннях выкладчыкаў і настаўнікаў не знайшлі.

Усіх датычных да гэтай гісторыі пакаралі — звольнілі або пазбавілі прэміі. Вынікі ж рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі цалкам ануляваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0